Казкі для дзетак © Ясли-сад №447 г.Минска
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
РусскийБеларускi
Государственное учреждение образования - Ясли-сад №447 г.Минска
220004, г.Минск, ул. Заславская, 29
тел. (8 017) 244-64-42
Время работы:
пн.- пт.: с 07:00 до 19:00
сб.- вс.: выходной

опрос

Что Вас больше всего привлекает в нашем учреждении дошкольного образования?
Близость от дома
Хорошие отзывы других родителей
Качество образовательных услуг
Хорошее питание

ответить

Казкі для дзетак

Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайг народу. Усё гэта ёсць у казках.

Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона, Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.

Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Мы спадзяемся, што прыгожыя і самабытныя беларускія казкі, якія Вы будзеце чытаць і слухаць разам з Вашымі дзецьмі, правы, якія Вы вывучыце разам з імі, і абавязкі, пра якія Вы пагаворыце, стануць яшчэ адным мастком узаемаразумення паміж двума такімі рознымі і цудоўнымі сусветамі — дзіцячым і дарослым.

Казкі для дзетак